На валютным рынку неспакойна. Што будзе з курсамі даляра і еўра на гэтым тыдні (вельмі кароткі прагноз)
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларускі рубель на мінулым тыдні прыкметна здаў пазіцыі да даляра і еўра. У абменніках курс еўра ў выходныя наблізіўся да адзнакі ў 3 рублі. Фінансавы аналітык Міхаіл Грачоў для myfin.by прагназуе, што будзе на валютным рынку на гэтым тыдні.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«Не выключанае далейшае зніжэнне курсу расійскага рубля на таргах маскоўскай валютнай біржы, цалкам імаверны працяг гэтага ж трэнду і на беларускіх таргах», — прагназуе Міхаіл Грачоў.

Раней мы тлумачылі, чаму курс беларускага рубля прывязаны да расійскага.

«Курс даляра ў такім выпадку можа вярнуцца да значэнняў, вышэйшых за 2,7 рубля. Курс еўра, калі ўзяць за аснову суадносіны пары еўра і даляра 1,06, будзе разлічвацца каля 2,9 рубля. Расійскі рубель застаецца каля значэння 3,86 рубля за 100 расійскіх рублёў», — лічыць аналітык.