Ва Украіне ўраджэнку Беларусі, якая падтрымала анексію Крыма, асудзілі на 13 гадоў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Адзін з раённых судоў Кіева па абвінавачанні ў дзяржздрадзе асудзіў на 13 гадоў пазбаўлення волі ўраджэнку Беларусі. Як піша «Радыё Свабода», жанчына, у якой грамадзянства Украіны, нарадзілася ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці.

Фото: Reuters
Плакат у акупаваным Крыме, сакавік 2014 года. Фота: Reuters

Крымінальную справу супраць ураджэнкі Беларусі завялі ў 2016 годзе, а прысуд вынеслі толькі цяпер.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, яна добраахвотна атрымала расійскае грамадзянства і працавала суддзёй арбітражнага суда на акупаванай Расіяй тэрыторыі Крыма.

Суд кваліфікаваў гэтыя дзеянні як «садзейнічанне расійскім дзяржаўным органам у правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны і падаўжэнні акупацыі часткі ўкраінскай тэрыторыі».

Суд асудзіў яе на 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці.