«Беларускі Гаюн»: У Беларусі ўпершыню выкарысталі авіяцыю, каб збіць расійскі дрон
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Уначы 29 жніўня знішчальнік Ваенна-паветраных сіл Беларусі збіў расійскі беспілотнік тыпу «Шахед», які заляцеў у паветраную прастору нашай краіны. Пра гэта паведаміў праект маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі Гаюн».

Заход «Шахеда» в Беларусь. 29 августа 2024 года. Инфографика: t.me/Hajun_BY
Заход «Шахеда» ў Беларусь. 29 жніўня 2024 года. Інфаграфіка: t.me/Hajun_BY

Уначы падчас чарговай атакі Расіі на Украіну адзін з «Шахедаў» зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў Ельскім раёне. Гэта адбылося ў 03.30, пацвярджае ўкраінскі тэлеграм-канал eRadarrua.

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», пасля заходу «Шахеда» ў паветраную прастору нашай краіны знішчальнік ВПС Беларусі каля 20 хвілін ганяўся за парушальнікам, а ў раёне 03.55 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці чулі не менш за два выбухі і назіралі яркую ўспышку ў небе.

«Такім чынам, гэта, імаверна, першы зафіксаваны выпадак, калі знішчальнік ВПС Беларусі зрабіў спробу знішчыць рэальную ваенную цэль ў небе — расійскі дрон-камікадзэ тыпу „Шахед“», — піша «Беларускі Гаюн».