У Смаргоні ў ванне загінуў 15-гадовы падлетак
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Смаргоні ў лазенцы памёр падлетак, якому праз тыдзень мусіла споўніцца 16 гадоў. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Гродна».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Трывогу забіла маці, якую насцярожыла тое, што дзіця доўга не выходзіць з лазенкі. Калі родным удалося трапіць туды, яны ўбачылі падлетка пад вадой.

Выратаваць хлопчыка не ўдалося.

У сюжэце паведамілі, што сям’я хлопчыка характарызуецца станоўча, а падлетак вылучаўся поспехамі ў навучанні і спорце.

Прычыны смерці хлопчыка высвятляюцца.