Беларускія школьнікі пісалі рэспубліканскую кантрольную работу па тэксце пра Лукашэнку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Заданні ўсёй рэспубліканскай кантрольнай работы для вучняў 10 класа былі звязаныя са студэнцкімі атрадамі і Лукашэнкам, паведамляе «Наша Ніва».

Фота іллюстрацыйнае. Фота: TUT.BY
Фота іллюстрацыйнае. Фота: TUT.BY

У кантрольнай рабоце 10-класнікам прапанавалі ўставіць прапушчаныя літары ў тэкст газеты «Звязда». Тэкст — пра наведванне Лукашэнкам абноўленага стадыёна «Трактар».

На стадыёне Лукашэнка сустракаўся з байцамі студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, сельскайгаспадарцы ці будаўніцтве. Частка студэнтаў занятыя ў педагогіцы ці медыцыне.

«Маладыя людзі падзякавалі Кіраўніку дзяржавы за падтрымку студатрадаўскага руху ў Беларусі», — такімі словамі завяршаецца тэкст для кантрольнай работы.

Текст республиканской контрольной работы. Фото: "Наша Ніва"
Текст республиканской контрольной работы. Фото: «Наша Ніва»