Начальнік штаба Ленінскага РАУС Магілёва падпалкоўнік Андрэй Грудзінаў памёр ва ўзросце 45 гадоў. Сваю апошнюю пасаду ён займаў з 2022 года, а да гэтага прапрацаваў больш за 20 гадоў у міліцыі Краснаполля, піша «Наша Ніва».

У Краснаполлі Грудзінаў спачатку быў міліцыянерам узвода па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджання — раён сапраўды моцна пацярпеў ад Чарнобыля, — а потым узначальваў штаб мясцовай міліцыі.
Такую ж арганізацыйную працу яго запрасілі рабіць у Магілёве. Грудзінаў называў супрацоўнікаў штаба «правай рукой начальніка РАУС». Зрэшты, увесь штаб — гэта былі два чалавекі, Грудзінаў і яго намесніца.