Лукашэнка абавязаў дзяржорганы і арганізацыі купляць аўтамабілі «Белджы» (адгадайце, для каго выключэнні)
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які загадвае дзяржаўным органам і арганізацыям закупляць у якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў машыны вытворчасці СЗАТ «Белджы». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Хто і ў каго мусіць купляць аўтамабілі вытворчасці СЗАТ «Белджы»?

«Дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, гаспадарчымі таварыствамі, банкамі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі, а таксама ўнітарнымі прадпрыемствамі,

заснавальнікамі якіх выступаюць арганізацыі з доляй дзяржавы больш за 50 працэнтаў,

для выкарыстання ў якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў, якія не патрабуюць даабсталявання шляхам мантажу спецыяльным тэхналагічным

абсталяваннем, ажыццяўляецца закупка легкавых аўтамабіляў айчыннага вытворцы ў сумеснага закрытага акцыянернага таварыства „Белджы“ або збытавых арганізацый (афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў) з выкарыстаннем працэдуры закупкі з адной крыніцы, калі іншае не вызначаецца часткай другой гэтага падпункта», — гаворыцца ў пастанове.

Якому чыноўніку які аўтамабіль?

Указ таксама вызначае максімальны памер кошту закупленых службовых аўтамабіляў у залежнасці ад пасадаў асоб, для выкарыстання якімі прызначаныя машыны:

  • для кіраўнікоў дзяржаўных органаў — 3430 базавых велічыняў (126 190 рублёў);
  • для намеснікаў кіраўнікоў (уключаючы намеснікаў губернатараў), кіраўніка Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, памочнікаў прэзідэнта, кіраўнікоў райвыканкамаў і гэтак далей — 2200 базавых велічыняў (81 400 рублёў);
  • для намеснікаў кіраўнікоў райвыканкамаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, кіраўнікоў камунальных унітарных прадпрыемстваў, кіраўнікоў бюджэтных арганізацый, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні дзяржаўных органаў, і гэтак далей — 1800 базавых велічыняў (66 600 рублёў);
  • для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, намеснікаў кіраўнікоў камунальных унітарных прадпрыемстваў — 1465 базавых велічыняў (54 205 рублёў).

Але не ўсе чыноўнікі сядуць на «Джылі». Выключэнні зробленыя для губернатараў, кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый — падсправаздачных Аляксандру Лукашэнку, кіраўнікоў банкаў і некаторых іншых арганізацый, транспартнае забяспечанне якіх ажыццяўляецца АГУ «Белтрансспецаўта».

Ліміты ёсць не толькі на кошт

Для бюджэтных арганізацый і арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі з бюджэту, ліміт прабегу службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў мусіць складаць не больш за 1,7 тысячы кіламетраў у месяц. Не выкарыстаны за месяц ліміт прабегу можа быць выкарыстаны ў бягучым годзе.

Выключэнні зробленыя для аўтамабіляў медыцынскай і хуткай дапамогі, газавай службы, інкасацыі, вучэбных аўтамабіляў і некаторых іншых катэгорый.

А каму дазволілі купляць іншамаркі?

«З улікам спецыфікі дзейнасці і асаблівасцяў выконваных задач для выкарыстання ў якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў дапускаецца набыццё легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці»:

  • Службай бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • дзяржаўнымі органамі сістэмы забяспечання нацыянальнай бяспекі;
  • органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю;
  • Дзяржаўнай фельд’егерскай службай пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі;
  • аўтатранспартнай дзяржаўнай установай «Белтрансспецаўта» Кіравання справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (АГУ «Белтрансспецаўта»);
  • сельскагаспадарчымі арганізацыямі, дзяржаўнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі лесагаспадарчымі ўстановамі;
  • а таксама па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.

Аднак купіць аўтамабіль замежнай вытворчасці вышэйназваныя арганізацыі змогуць па ўзгадненні з Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі.

Усе апісаныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго апублікавання.