На Дзень Волі (і інаўгурацыі Лукашэнкі) для астатняга свету заблакуюць частку беларускіх сайтаў і сэрвісаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Большасць беларускіх сайтаў і сэрвісаў 25 сакавіка будзе недаступная з-за мяжы. Абмежаванне ўступіць у сілу ў 19.00 24 сакавіка і працягнецца да 23.59 25 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў.

Фото: Thomas Jensen, Unsplash
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Thomas Jensen, Unsplash

«На распараджэнне рэгулятара доступ да віртуальнага хостынгу беларускіх хостынг-правайдараў з-за межаў Рэспублікі Беларусь будзе абмежаваны з 19.00 гадзін 24 сакавіка 2025 года да 23.59 гадзін 25 сакавіка 2025 года», — паведаміў Павалішаў.

Нагадаем, 25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі. На гэтую ж дату прызначылі інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Апошні раз абмежаванні доступу да беларускіх сэрвісаў і сайтаў ўводзіліся падчас выбараў у студзені гэтага года.