Служба занятасці і дзяржСМІ адрэагавалі на абурэнне людзей «лістамі шчасця», якія рассылаюць беларускам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Служба занятасці пракаментавала сітуацыю з «лістом шчасця», які атрымала дэкрэтніца з Маладзечна. Нагадаем, у ім жанчыну папярэдзілі, што яна «папярэдне аднесеная да грамадзян, не занятых у эканоміцы».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Кароткая перадгісторыя

Беларуска расказала ў TikTok, што «не паспела вярнуцца з радзільні з дзіцем (гэта ўжо другое. — Заўв. рэд.) на руках», як атрымала ліст ад службы занятасці — што яе папярэдне ўключылі ў базу «дармаедаў». «Карацей, мяне ўзялі на пяро праз тое, што я не працую», — расказвала ціктокерка.

Яна ўдакладніла, што ў траўні мінулага года ў яе скончыўся дэкрэтны адпачынак па доглядзе старэйшага сына. «Паколькі я не магла ездзіць на мінулую працу, на якой была да дэкрэту, я звольнілася. Але пры гэтым я зарэгістравалася як самазанятая на ППД (падатак на прафдаход. — Заўв. рэд.), бо пачала рабіць дома водарныя свечкі, вырабы з гіпсу і прадаваць іх. Дзіўна, што гэтая дзейнасць не адносіцца да тых відаў, што я ўдзельнічаю ў эканоміцы. Падаткі ж я плаціла», — удакладніла ціктокерка.

«Магчыма, у вас не была выкарыстаная льгота па ППД. Там ёсць такі момант: у перыяд выкарыстання льготы самазаняты лічыцца не занятым у эканоміцы», — дапусціў адзін з каментатараў відэа ў TikTok. На гэта блогерка адказала сцвярджальна.

Нагадаем, дэкрэтніц і маці, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў, не павінныя ўключаць у базу «дармаедаў». Але на практыцы гэта здараецца.

Што заявілі службы занятасці?

Па каментар Kraj.by звярнуўся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне Маладзечанскага райвыканкама. Там нагадалі, што фармаваннем базы «дармаедаў» займаецца Мінпрацы.

Пасля атрымання доступу да базы дадзеных раённая камісія па «ўтрыманцах» штомесяц складае спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, і паведамляе пра гэта людзям, удакладніла начальніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама Алена Барада.

Інфармацыя пра аўтарку роліка з’явілася ў базе дадзеных у чацвёртым квартале 2024 года, калі яна не працавала і, хутчэй за ўсё, карысталася льготай па аплаце падатку з фізічных асоб.

— Для пацверджання занятасці і выключэння са спісу платнікаў любы грамадзянін можа падаць у камісію пацвярджальныя дакументы. Уся неабходная даведкавая інфармацыя размешчаная на сайце Маладзечанскага райвыканкама. Звесткі пра кантакты змяшчаюцца і ў паведамленнях, што скіроўваюцца грамадзянам. Падчас звароту аўтара відэароліка ва ўпраўленне па працы ёй будуць дадзеныя неабходныя тлумачэнні, — заявіла Алена Барада.

Чытайце таксама