У Брэсце прадалі зямельны ўчастак пад жылы дом за рэкордныя 222 тысячы рублёў. За час аўкцыёну цана лота павялічылася ў 10 разоў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Зямельны ўчастак для будаўніцтва жылога дома ў межах Брэста прадалі па рэкорднай цане, паведаміў гарвыканкам.

Локация участка, который продали с аукциона в Бресте. Скриншот "Яндекс.Карты"
Лакацыя ўчастка, які прадалі з аўкцыёну ў Брэсце. Скрыншот «Яндэкс.Карты»

«Пры пачатковай цане продажу 23 664 рублёў лот прададзены за рэкордныя 222 тысячы рублёў», — паведамілі мясцовыя ўлады.

Участак знаходзіцца на вуліцы Пастэрнацкага, 23. Ён быў апошнім з трох надзелаў, якія прадавалі ў гэтым раёне. Першы ўчастак быў прададзены за 130 тысяч, другі — за 155 тысяч.