Беластоцкі эмігрант пахваліў прапагандысцкі фільм «Чужое неба», які нават не глядзеў — за 30 еўра
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У праўладных памыйных каналах апублікавалі відэаводгук на прапагандысцкі фільм «Чужое неба» ад бабруйскага актывіста Уладзіміра Лазарава, які цяпер жыве ў эміграцыі ў Беластоку. Зрэшты, Лазараў быў і адным з герояў кіно. Яму яшчэ ў верасні 2024 года пазванілі ў тэлеграм «свае хлопцы, змагары з Вільні», якія папрасілі падрыхтаваць матэрыял для іх медыя. Але ні імёнаў, ні назвы гэтага медыя Уладзімір не запомніў і не ўдакладняў, паведамляе «Наша Ніва».

Уладзімір Лазараў. Скрыншот відэа
Уладзімір Лазараў. Скрыншот відэа

За чарговы эксклюзіў цяпер выдаецца «рэцэнзія» на фільм, якой Лазараў нібыта падзяліўся з дзяржаўнымі журналістамі пасля прэм’еры.

Насамрэч, гэты ролік Уладзімір адправіў заказчыкам зранку 18 сакавіка, прэм’ера ж фільма адбылася толькі ўвечары.

Як жа Уладзімір змог ацаніць фільм, які яшчэ не бачыў?

«Ну так, я яго не бачыў. Але па просьбе сказаў пару добрых словаў пра яго, — пракаментаваў „Нашай Ніве“ Лазараў. — Гэта ж толькі праз суткі стала вядома, што са мной чэкісты размаўлялі. А тады [здавалася, што гэта] былі свае, апазіцыянеры. Мне проста даслалі тэкст і папрасілі яго агучыць на камеру».

За гэты водгук Уладзіміру ў той жа дзень перавялі 30 еўра (каля 100 беларускіх рублёў).

«Добрага мала, канечне, у тым, што так атрымалася, але я не раблю з гэтага трагедыю сусветную, каб лезці ў пятлю. Рознае здараецца: і на роўнай дарозе можна нагу зламаць іншым разам. Я потым паглядзеў, што мяне найбольш падкупіла: яны сказалі, што прадстаўляюць медыярэсурс Warta. Я як даведаўся, што да чаго, адправіў ім смс-ку з мацернымі словамі. Яны прачыталі, што я пра іх думаю, але ў адказ нічога».